"Гэта не выбары, калі загадзя ведаеце, хто пераможа", — прадстаўніца Еўракамісіі
На брыфінгу прадстаўніца замежнапалітычнай службы Еўрапейскага саюзу Аніта Хіпер заявіла, што Еўракамісія не лічыць будучае галасаванне ў Беларусі дэмакратычным і працягне аказваць ціск на Аляксандра Лукашэнку.
"Што тычыцца выбараў у Беларусі, гэта зусім недэмакратычнае мерапрыемства. Выбары — гэта поўная фіктыўнасць, і гэта не выбары, калі вы загадзя ведаеце, хто пераможа", — сказала яна.
Паводле яе, Еўрасаюз працягне аказваць ціск на рэжым:
"Мы зрабілі гэта ў снежні мінулага года з апошнім пакетам санкцый супраць Беларусі, накіраваным супраць асоб, адказных за парушэнні правоў чалавека. Мы таксама працягвалі выказваць заклапочанасць з нагоды ўсіх несправядліва затрыманых палітычных зняволеных. Мы заклікаем улады вызваліць усіх гэтых адвольна затрыманыя".