Прапаганда і "міжнародныя назіральнікі": як швейцарскі ўльтраправы палітык хваліць беларускія выбары*
Прапагандысты працягваюць публікаваць заявы "незалежных міжнародных назіральнікаў", у якіх яны называюць беларускія выбары празрыстымі, свабоднымі і адпавядаючымі міжнародным стандартам. Пры гэтым, назіральнік ад АБСЕ чарговы раз не прыстунічаюць на выбарах праз несвоечасовасць запрашэння беларускім бокам. 26 студзеня СБ напісала пра чарговага міжнароднага назіральніка, які ўхваляе электаральны працэс у Беларусі. Прапагандысты паведамілі, што "незалежны назіральнік са Швейцарыі, чалец парламента" Эрык Вэбер пасля пачатку працы на ўчастку № 37 у Мінску заявіў, што "выбары ў Беларусі арганізаваныя нават лепш, чым у Швейцарыі".
"На выбарчых участках для галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі ўсё арганізавана добра. Людзі натхнёныя сённяшняй падзеяй. Імпануе і тое, што на выбарчых участках гучыць музыка, галасуючыя прыходзяць у добрым настроі, з сем'ямі. Гэта яскравы прыклад таго, што беларусы — патрыёты сваёй Радзімы".
СБ дадала, што Вэбер адзначыў, што "сёння Еўрапейскі Звяз і Еўракамісія з'яўляюцца крымінальнымі структурамі, якія паведамляюць хлуслівую інфармацыю і займаюцца адкрытай агітацыяй".
Эрык Вэбер сказаў: "Мне вельмі падабаецца, што ў Беларусі надаецца такая ўвага сям'і і сямейным каштоўнасцям. У Швейцарыі зусім іншая сітуацыя. Калі я выступаю ў парламенце супраць нацыянальных меншасцяў, мне выключаюць мікрафон. Тут, у вас, усё інакш. І гэта радуе".
Wikipedia вызначае Вебера як папуліста, журналіста і палітыка правых поглядаў:
"У цяперашні час ён служыць трэці тэрмін у якасці члена вялікага савета Базеля-Штата ад свайго незалежнай партыі , якая з'яўляецца яго ўласным палітычным рухам без іншых членаў".
Вэбер быў членам ультраправай партыі і членам вялікай рады Базель-Штадта з 1984 па 1992 год і зноў з 2012 па 2016 год. Пасля спробы ўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдата ад швейцарскіх дэмакратаў або швейцарскай народнай партыі ў 2002 годзе Вебер сфармаваў сваю ўласную групу. У 2006 годзе ён балатаваўся на месца ў выканаўчым органе, набраўшы 7% галасоў. На федэральных выбарах 2011 года рух Вебера атрымаў 810 галасоў, альбо 1,5% галасоў выбаршчыкаў у Базелі-Штадце. На выбарах 2012 года ў Базелі партыя атрымала два месцы ў вялікім Савеце.
Адзначаецца, што за сваё жыццё ён быў неаднаразова арыштаваны і асуджаны па справах, звязаных з яго палітычнай дзейнасцю.
Так, у 2014 годзе ён быў аштрафаваны за спробу фальсіфікацыі выбараў у парламент. Суд устанавіў, што падчас адной з кампаній ён заклікаў выбаршчыкаў загрузіць другі камплект выбарчых бюлетэняў і прагаласаваць за яго. Акрамя таго, у 2024 годзе ён быў затрыманы па абвінавачванні ў махлярстве.
У Швейцарыі 61-гадовы Вэбер мае рэпутацыю яркага вельмі правага палітыка, які стварыў сваю партыю супраць празмернай колькасці замежнікаў, якія просяць прытулак у Швейцарыі.