Экспертная міссія па назіранні за выбарамі* прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года ладзіцца Праваабарончым цэнтрам «Вясна» і Беларускім Хельсінкскім Камітэтам. Мэтай кампаніі з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе падрыхтоўкі і правядзення выбараў*, а таксама аб выніках назірання.
Тэрмін "выбары*" ў дачыненні да выбарчай кампаніі-2025 выкарыстоўваецца з зорачкай, каб падкрэсліць умоўны характар гэтага тэрміна, бо любая свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае, перш за ўсё, умовы, калі ў поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, уключна з свабодай слова, свабодай мірных сходау і асацыяцый, правам удзельнічаць у кіраванні сваёй дзяржавай, свабодай ад дыскрымінацыі, што ў цяперашні час у Беларусі практычна адсутнічае.
Калі вы хочаце падзяліцца інфармацыяй пра парушэнні і вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, стаўце сваю ўласную бяспеку ў прыярытэт — зрабіце захады, каб мінімізаваць магчымыя наступствы для сябе!