Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

"Усе выдаткі павінны праходзіць праз выбарчы фонд". Ці здымуць з выбараў* камуніста Сыранкова за парушэнні?

Брэст, пачатак збору подпісаў падчас параду да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі
Брэст, пачатак збору подпісаў падчас параду да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі

Да 6 снежня ініцыятыўныя групы збіраюць подпісы за кандыдатаў. Па ўсёй Беларусі даволі актыўна збіраюць подпісы і ў падтрымку прадстаўніка Камуністычнай партыі Сяргея Сыранкова. Пікеты ладзяцца пад сцягамі КПСС, з бюстамі Леніна і раздрукаванымі партрэтамі прэдэндэнта ў кандыдаты. Тым часам, на сайце Цэнтрвыбаркама пазначана, што Сыранкоў яшчэ не выдатковаў грошы са свайго выбарчага фонда. Запыталі ў юрыстаў, ці з'яўляецца гэта парушэннем. 

Дасяжныя даныя па стане на 2 снежня 2024 года
Дасяжныя даныя па стане на 2 снежня 2024 года

Юрысты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што дзеянні Сяргея Сыранкова і яго ініцыятыўнай групы парушаюць арт. 48 Выбарчага кодэкса, і можа цягнуць за сабой адмову ў рэгістрацыі:

"Калі праводзяцца пікеты па зборы подпісаў, выкарыстоўваецца сімволіка, сцягі — гэта ўсё выкарыстанне рэсурсаў. Адзінае законная крыніца атрымання такіх рэсурсаў — гэта выбарчы фонд. Гэта тычыцца не толькі грашовых спедстваў, але і любых рэсурсаў, няхай гэта будзе сцягі ці бензін на праезд — усе выдаткі павінны праходзіць праз выбарчы фонд. Гэта павінна быць гарантыяй празрыстасці выкарыстання рэсурсаў. У дадзеным выпадку відавочна поўнае ігнараванне дадзеных правіл".

Збор подпісаў у падтрымку Сыранкова ў Барысаве
Пікет у Барысаве. Акрамя традыцыйных чырвоных сцягоў, выкарыстоўвалі адразу два бюсты Леніна — адзін пабольш, другі меншы

Сыранкоў ідзе на выбары пад лозунгам "Не замест Лукашэнкі, а разам з ім". У першы дзень збору подпісаў ён дэманстратыўна падпісаўся за Лукашэнку, што сведчыць пра яго "спойлернасць", а не пра рэальны намер балатавацца ў прэзідэнты.

Збор подпісаў у Баранавічах, 17 лістапада
Збор подпісаў у Баранавічах, 17 лістапада

Апроч гэтага, юрысты звярнулі ўвагу на багатае выкарыстанне сімволікі камуністаў на пікетах у падтрымку Сыранкова:

"Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, які зарэгістраваў ініцыятыўную групу — член Камуністычнай партыі Беларусі. Таму, з аднаго боку, на пікетах па зборы подпісаў у яго падтрымку лагічная прысутнасць сімволікі камуністычнай партыі. З іншага боку, выбарчае заканадаўства сфармулявана такім чынам, што на этапе збору подпісаў любы выраз палітычных поглядаў і агітацыя забаронены — што вядома ж нонсэнс, але менавіта такія прэтэнзіі ўлады, сярод іншага, прад'яўлялі Сяргею Ціханоўскаму ў 2020 годзе, калі ён збіраў подпісы".

syrankou_vybary_1.jpg
Збор подпісаў у гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца Гарадзенскай вобласці

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"