Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Без подпісу за Лукашэнку "будуць буйныя непрыемнасці". Як праходзіць збор подпісаў на Віцебшчыне

У Беларусі працягваецца збор выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах*. На Віцебшчыне, як і ў іншых рэгіёнах, не абыходзіцца без ціску на людзей.

У Оршы ўлады арганізавалі ў горадзе некалькі пікетаў. На фотаздымках з сайту выканкама і мясцовай раёнкі бачна, што паказаць масаваць не атрымліваецца. Гэта адбываецца нягледзячы на тое, што да пікетаў Лукашэнкі адмыслова для фотаздымкаў дзяржаўных медыя арганізоўваюць групы бюджэтнікаў. 

orsha_vybary.jpg
Банэры ў горадзе Орша перад выбарамі

З розных рэгіёнаў паведамляецца пра ціск на выбаршчыкаў, не абыйшлося без гэтага і ў аршанскім рёгіёне. У прыватнасці, супрацоўнікам аршанскіх медычных установаў загадалі паставіць подпіс за Лукашэнку. У іншым выпадку начальства пагражае ім, што "будуць буйныя непрыемнасці". Больш за тое: медыкам не проста трэба паставіць подпіс, але і самім паклапаціцца пра гэта. Сябры ініцыятыўнай групы не пойдуць да іх — медыкі самі абавязаныя прыехаць у кіраўнічы офіс, каб паставіць свой подпіс у падтрымку Лукашэнкі.

Нягледзячы на гэта, рэгіянальныя раёнкі справаздачацца, што сябры ініцыятыўнай групы прыязджаюць па запрашэнні калектываў. Так адбылося, напрыклад, з "Белінкасгрупай" у Полацку.


Вядома, што ў Віцебску зборшчыкам подпісаў паставілі "норму": у залежнасці ад памеру ўчастка, яны мусяць сабраць ад 150 да 300 подпісаў. Так адбываецца збор подпісаў у Віцебску. 

vybary_vicebsk_2.jpg

Такім чынам ініцыятыўная група Лукашэнкі збірае подпісы ў Полацку.

Як і іншыя рэгіёны, браслаўская раёнка справаздачыцца выключна пра зборы подпісаў у падтрымку Лукашэнкі, мінаючы ўвагай іншых кандыдатаў. 

Такім чынам адбываецца збор галасоў у Чашніках. 


На фоне збору подпісаў па рэгіёне адбываюцца паездкі парламентарыяў і дэпутатаў па працоўных і вучэбных калектывах, на якіх чыноўнікі распавядаюць пра паспяховасць дзяржаўнай палітыкі. Так, падчас сустрэчы з педагогамі Першамайскага раёну Віцебска дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ірына Астапенка працытавала Лукашэнку і прапанавала прысутным "аддаць голас за кандыдата, якому яны давераць далейшы лёс дзяржавы". У Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны прайшла сустрэча з парламентарыем Андрэем Балышам, які зноў жа цытаваў Лукашэнку, якая нібыта тлумачыць давер людзей да яго. Андрэй Балыш прачытаў цэлую лекцыю пра ролю Лукашэнкі ў развіцці аграпрамышленнага комплекса.Паводле падобнай схемы адбываюцца агітацыі ў іншых калектывах Віцебшчыны.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"